Нагодай для стварэння гэтага сайта стала публікацыя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь ў адкрыты доступ больш за сотні аўдыякніг на беларускай мове. Нягледзячы на высокую якасць запісу і вартасць гэтых файлаў, аўдыякнігі, на жаль, былі апублікаваны папкай на Google Drive.Letapis.by паспрабаваў крыху выправіць сітуацыю і зрабіў свой партызанскі навігатар па гэтых файлах. Акрамя запісаў Мінінфарма мы дадалі спасылкі на аўдыякнігі з knihi.by і Радыё «Свабода». Спіс будзе папаўняцца. Дарэчы, мы не захоўваем у сябе файлы і не парушаем нічыіх правоў. Але праз гэта наш сайт не можа прапанаваць паўнавартасныя аўдыякнігі з адмысловым афармленнем.
У адрозненні ад звычайных аўдыязапісаў, кнігі зручней слухаць у спецыяльных аплікацыях: яны памятаюць, дзе вы скончылі слухаць ў папярэдні раз, а некаторыя з іх дазваляюць рабіць закладкі.На Android можна карыстацца Voice Audiobook Player ці Smart AudioBook Player. На iOS — Books (неабходны m4b-файл можна зкампіляваць самастойна праз Audiobook Binder for Mac) ці, напрыклад, BookPlayer (mp3-файлы спачатку трэба спампаваць ў iCloud Drive).